Падчас пратэстаў у Вашынгтоне загінулі чатыры чалавекі
Колькасць загінулых падчас пратэстаў у Вашынгтоне павялічылася да чатырох чалавек. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік сталічнай паліцыі Роберт Конці.
Акрамя загінулай у Капітоліі жанчыны, яшчэ тры чалавекі памерлі ў раёне вакол будынка, паведамілі ў паліцыі.
Кіраўнік паліцыі Вашынгтона Роберт Конці пацвердзіў смерць адной жанчыны ад атрыманага ў будынку кангрэса агнястрэльнага ранення, а таксама паведаміў пра тры іншыя смерці.
"У дадатак да гэтага сёння паступілі звесткі, што ў раёне вакол будынка Капітолія таксама памерлі яшчэ тры чалавекі: з адной дарослай жанчынай і двума дарослымі мужчынамі адбыліся розныя надзвычайныя сітуацыі медыцынскага характару, якія прывялі да іх смерці", — сказаў Конці.
Ён таксама адзначыў, што ў Вашынгтоне больш за 50 чалавек затрымана пасля ўвядзення каменданцкай гадзіны праз беспарадкі.
"Па стане на 21:30 мы здзейснілі 52 затрыманні", — заявіў Конці.
Паводле яго слоў, 26 з іх адбыліся ля будынка Капітолія. Большую частку затрыманых абвінавачваюць у парушэнні самога рэжыму каменданцкай гадзіны. Яшчэ некалькі чалавек былі таксама арыштаваныя за парушэнне правілаў нашэння зброі або незаконнае валоданне зброяй.
Таксама стала вядома імя загінулай у Капітоліі жанчыны. Яе застрэлілі паліцыя, паведаміў Конці. Жанчына аказалася ветэранам ВПС ЗША з Сан-Дыега.
Паводле Корреспондент.net, meduza.io