Капітал сям'і Іванкі Трамп складае да 740 млн долараў
Дачка прэзідэнта ЗША Іванка Трамп і яе муж Джарэд Кушнер валодаюць актывамі, кошт якіх ацэньваецца ў 240-740 млн долараў. Пра гэта сведчаць дадзеныя аб даходах Кушнера, якога прэзідэнт Дональд Трамп прызначыў сваім старэйшым дарадцам.
![Здымак Reuters Здымак Reuters](/img/v1/images/_95417067_54ba6e35_44d2_43f9_9293_adcbe55dd382.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак Reuters
Дадзеныя аб даходах зяця Трампа былі апублікаваныя разам з дэкларацыямі іншых ключавых супрацоўнікаў Белага дома. Публікаваць такія дадзеныя абавязваюць этычныя патрабаванні. У дэкларацыях паказваюцца даходы і прыкладны кошт актываў, якімі валодалі супрацоўнікі на момант пачатку працы ў адміністрацыі прэзідэнта.
Апублікаваныя ў пятніцу ўвечары дадзеныя не тычыліся даходаў і актываў самога прэзідэнта Дональда Трампа і віцэ-прэзідэнта Майка Пенса.
Па дадзеных дэкларацыі Кушнера, кошт бізнесу Іванкі Трамп па вытворчасці адзення і парфумерыі складае 50 млн долараў. Яе доля ў Trump International Hotel ў 5-25 ацэньваецца млн долараў. Сама Іванка Трамп яшчэ не публікавала дадзеныя аб сваіх даходах, бо толькі нядаўна стала супрацоўніцай прэзідэнцкай адміністрацыі.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі