Кіраўніка Samsung арыштавалі па справе аб карупцыі

Віцэ-прэзідэнт і фактычны кіраўнік кампаніі Samsung Electronics Лі Чжэ Ён арыштаваны ў сувязі з карупцыйным скандалам, які прывёў да імпічменту прэзідэнта краіны Пак Кын Хе. Акцыі Samsung на фоне гэтай навіны знізіліся.

_94685554_hi037862062.jpg

У студзені суд у Паўднёвай Карэі адхіліў запыт на арышт Лі Чжэ Ёна, аднаго з найбагацейшых бізнесоўцаў Паўднёвай Карэі, але з тых часоў у распараджэнні суда апынуліся новыя доказы.

Лі Чжэ Ён фармальна займае пасаду віцэ-прэзідэнта Samsung. Аднак пасля таго, як яго бацька і прэзідэнт кампаніі Лі Гон Хі перанёс інфаркт, Лі Чжэ Ён лічыцца фактычным кіраўніком карпарацыі.

Яго абвінавачваюць у незаконнай перадачы сродкаў у фонды, падкантрольныя  Лі Чжэ Ён — сяброўцы прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе. Кираўнік Samsung; адмаўляе злоўжыванне службовым становішчам.

Раней следства выявіла, што Чхве Сун Сіль незаконна прымушала буйны бізнес ўносіць шматмільённыя ахвяраванні ў два звязаныя з ёй няўрадавыя фонды. Менавіта з расследавання дзейнасці гэтых фондаў пачаўся карупцыйны скандал, які прывёў да абвяшчэння імпічменту Пак Кын Хе.

«Мы зробім усё, што ў нашых сілах, каб на будучых судовых пасяджэннях ўдалося дабіцца справядлівасці», — гаворыцца ў паведамленні Samsung Group, якая таксама настойвае на невінаватасці свайго топ-менеджэра.

Па версіі абвінавачвання, Лі пералічыў 41 млрд вонаў (36 млн долараў) у адзін з фондаў Чхве Сун Сіль, каб урад, сярод іншага, заплюшчыў вочы на перадачу кіруючай пасады ў карпарацыі па спадчыне. А таксама следчыя сцвярджаюць, што Samsung займела падтрымку ў зліянні цэлага шэрагу філіялаў, асноўным трымальнікам акцый якіх быў дзяржаўны пенсійны фонд.

Следства не выключае, што ахвяраванні можна расцаніць як хабар.

Між тым акцыі паўднёвакарэйскай кампаніі Samsung на фоне арышту віцэ-прэзідэнта карпарацыі Лі Чжэ Ёна знііліся ў кошце на 0,75% — да 1,86 млн карэйскіх вонаў за паперу. Пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў Корейcкой біржы.

Паводле ВВС, ТАСС