Кітай. Канібалізм у імя Маа

Паўстагоддзя таму ў Кітаі з ініцыятывы Маа Цзэдуна пачалася так званая «Культурная рэвалюцыя», якая ператварылася ў гвалт у дачыненні да «рэвізіяністаў». Апошнімі, як правіла, станавіліся партыйныя чыноўнікі і інтэлігенты.

Плакат часоў "культурнай рэвалюцыі". Фота з сайта  humus.livejournal.com

Плакат часоў "культурнай рэвалюцыі". Фота з сайта  humus.livejournal.com


Цяпер з’явілася інфармацыя, што проста збіццём хунвейбіны — маладыя прыхільнікі Маа — не абмяжоўваліся. Заходняя прэса сцвярджае, што таксама падчас кампаніі здараліся і акты канібалізму, калі хунвейбіны падчас катаванняў «буржуазных элементаў» ужывалі іх органы ў ежу.
Прынамсі, такія выпадкі былі зафіксаваныя на поўдні КНР. У 1980 годзе, калі ў краіне пачаўся працэс рэабілітацыі ахвяр культурнай рэвалюцыі, у адной з мясцовасцяў правялі следства. Паводле высновы следчых, ахвярамі мааістаў-канібалаў стала каля 38 чалавек.
Адной з прычын таго, што праўда пра жудасныя падзеі стала вядомая толькі зараз, звязаная з тым, што канібалізм у часы Маа сустракаўся не так ужо і рэдка. Значна больш выпадкаў канібалізму было падчас калектыўнага голаду, калі ў Кітаі памерла пяць мільёнаў чалавек.
Паводле французскай прэсы