Пекін праігнараваў 50-годдзе «культурнай рэвалюцыі»
16 мая 1966 года Маа Цзэдун заклікаў моладзь краіны адстаяць "дух кітайскай рэвалюцыі", пазбавіцца ад "старой культуры". У рэпрэсіях актыўна ўдзельнічалі моладзевыя групоўкі.
Кітайскае кіраўніцтва праігнаравала 50-ю
гадавіну пачатку ў краіне "культурнай рэвалюцыі" — палітычнай
кампаніі, якая прывяла да хаосу і вялікіх чалавечых ахвяр.
16 мая 1966 года Палітбюро ЦК КПК выдала дырэктыву, у якой рэзка крытыкаваліся палітычныя праціўнікі Маа Цзэдуна ў партыі, прэсе, навуцы і культуры.
Галоўнымі прычынамі кампаніі, на думку гісторыкаў, з'яўлялася імкненне старшыні Маа расправіцца з палітычнымі апанентамі.
Маа заклікаў моладзь краіны адстаяць "дух кітайскай рэвалюцыі", пазбавіцца ад "старой культуры". Гэта прывяло да разгулу моладзевых атрадаў хунвейбінаў, гвалту і хаосу ў краіне.
У выніку больш за мільён чалавек былі забітыя, мільёны іншых рэпрэсаваныя.
У 1981 году КПК афіцыйна абвясціла "культурную рэвалюцыю" катастрафічнай памылкай.
Паводле ВВС