Колькасць загінулых у Рызе дасягнула 32 чалавек
Як паведамлялася, у чацвер вечарам у сталіцы Латвіі, у гандлёвым цэнтры Maxima, што на вул. Прэдайнес, 20, абваліўся дах. Неўзабаве пасля пачатку выратавальных работ абвалілася яшчэ адна частка сцяны.
Паводле апошняй інфармацыі, у выніку абрушэнння загінулі 32 чалавекі, сярод іх — трое ратавальнікаў і трое работнікаў Максіма. Пацярпелі каля 40 чалавек, сярод іх дзіця і дзесяць
ратавальнікаў.
Па-ранейшаму не могуць знайсці трох супрацоўнікаў Maxima, яшчэ два работнікі знаходзяцца ў бальніцы.
Плошча абрушэння складае каля 500 квадратных метраў . Прыпаркаваныя побач машыны заваленыя кавалкамі ашалёўкі будынка.
Відавочцы выказалі здагадку, што прычынай абвальвання маглі стаць будаўнічыя працы на даху будынка, дзе ўладкоўвалі сад і тэрасу.
Паводле папярэдніх звестак, асноўны ўдар прыйшоўся на касы, аддзел агародніны супермаркета, а таксама размешчаны ў ГЦ магазін Drogas.
delfi.lv