Колькасць загінулых пры абрушэнні ГЦ у Рызе узрасла да 52
Колькасць загінулых пры абрушэнні будынка супермаркета ў Рызе ўзрасла да 52. Сярод загінулых — тры выратавальніка.

Пацярпелі 40 чалавек, 29 чалавек знаходзяцца ў бальніцы — многія з іх шпіталізаваны ў цяжкім стане. Дакладная колькасць ляюдзей, якія апынуліся
пад заваламі, невядомая.
Як мяркуе мэр Рыгі Ніл Ушакоў, пад заваламі могуць знаходзіцца 30 чалавек. Сцяна будынка гандлёвага цэнтра сеткі «Максіма» і дах абрынуліся 21 лістапада ўвечары. Плошча абрушэння склала 500 квадратных метраў.
У Латвіі пачалася трохдзённая жалоба па ахвярах трагедыі ў Рызе. У гэтыя дні — 23, 24 і 25 лістапада — ва ўсёй Латвіі вывешаны дзяржаўныя сцягі ў жалобным афармленні. У суботу ў 10 раніцы
ў краіне адбылася хвіліна маўчання ў памяць загінулых. У краіне адменены многія культурныя і забаўляльныя мерапрыемствы.
У салідарнасць з Латвіяй жалоба ў нядзелю будзе абвешчана таксама ў Літве і Эстоніі.