Колькасць загінулых у Рызе дасягнула 50 чалавек
У чацвер вечарам у Рызе, у гандлёвым цэнтры Maxima, што на вул. Прыедайнес, 20 паваліўся дах. Неўзабаве пасля пачатку выратавальных работ павалілася яшчэ адна частка сцяны.

Па апошняй інфармацыі, у выніку абрушэння загінулі 50 чалавек, сярод іх — трое ратавальнікаў і трое работнікаў Maxima.
Сем'ям загінулых будзе выдзелена дапамога ў памеры 10 тыс. латаў (эквівалент 180 млн беларускіх рублёў), дзяржава дапаможа з пахаваннем.
Раней паведамлялася, што сярод загінулых нямала бацькоў школьнікаў. Прыёмныя сем'і возьмуць на выхаванне дзетак. Вядома пра дзевяць дзетак, якія страцілі бацькоў.
Суседняя Літва абвясціла нядзелю днём жалобы ў знак падтрымкі латвійскага народа.
У Мінску ў панядзелак і аўторак у Пасольстве Латвіі будзе адкрыта жалобная кніга для выказвання спачуванняў.
rus.delfi.lv