Прэм'ер Латвіі падаў у адстаўку

Прэм'ер-міністр Латвіі Валдзіс Дамброўскіс аб'явіў аб сыходзе ў адстаўку. Такое рашэнне, як паведамляе Delfi, чыноўнік прыняў у сераду, 27 лістапада, пасля размовы з прэзідэнтам краіны Андрэсам Берзіньшам.



adstauka.jpg

Як заявіў палітык, яго рашэнне абумоўлена падзеямі ў Залітудзе, а таксама тым, што «краіне патрэбны ўрад, які ў стане вырашыць сітуацыю, якая склалася».
Прэм'ер падзякаваў жыхарам Латвіі за аказаную падтрымку, а таксама папрасіў прабачэння за тое, што не атрымалася. «Па-мойму, у гэтай сітуацыі патрэбны новы ўрад з падтрымкай парламенцкай большасці і новым мандатам даверу»,  —  прызнаў ён.
Сустрэча прэзідэнта і прэм'ера працягвалася паўтары гадзіны. Мяркуючы па ўсім, прэзідэнт заклікаў Дамброўскіса ўзяць на сябе палітычную адказнасць за катастрофу мінулага тыдня.
«Заклікаю ўсіх, хто глядзіць у будучыню, ацаніць сваю адказнасць і паступіць адпаведнын чынам», — сказаў прэзідэнт.
Нагадаем, 21 лістапада ў Рызе адбылося абрушэнне гандлёвага цэнтра Maxima, у выніку якога загінулі 54 чалавекі.
Дамброўскіс быў адзіным прэм'ерам у гісторыі Латвіі, які ўзначальваў тры ўрады запар. Ён таксама кіраваў Кабінетам міністраў рэкордны тэрмін — з 12 сакавіка 2009 года. Цяперашні ўрад быў 17-м у сучаснай гісторыі Латвіі.
rus.delfi.lv