Колькасць ахвяр землятрусу ў Італіі дасягнула 63 чалавек
Колькасць ахвяраў землятрусу ў Італіі дасягнула па меншай меры 63 Чалавек, паведамляе ANSA. 35 чалавек загінулі ў раёне населенага пункта Аматрычэ, яшчэ 11 — у Акумолі, 17 чалавек памерлі ў бальніцы, удакладняе выданне.
![Фота: @novaya_gazeta Фота: @novaya_gazeta](/img/v1/userfiles/images/cqohtywwaaahopu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: @novaya_gazeta
Раней паведамлялася пра 38 загінулых у выніку землятрусу ў Італіі. Прадстаўнік дэпартамента Імакалата Пасцільёні паведаміла, што 27 чалавек загінулі паміж гарадамі Акумолі і Аматрычэ, яшчэ дзесяць — у раёне Арката.
Больш за 100 чалавек да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак.
Землятрус магнітудай 6,2 адбыўся 24 жніўня ў цэнтральнай частцы Італіі, на паўднёвым ўсходзе ад горада Перуджа. Мэр горада Аматрычэ паведаміў мясцовай радыёстанцыі, што ў цэнтры горада паваліліся некаторыя будынкі, пад абломкамі якіх ёсць людзі. Ён таксама сказаў, што ў выніку землятрусу горад застаўся без электразабеспячэння.
Паводле novayagazeta.ru