Колькасць загінулых ад землятрусу ў Італіі дасягнула 247 чалавек

У выніку землятрусу ў Італіі, па дадзеных на раніцу 25 жніўня, загінулі 247 чалавек, паведаміла ўпраўленне грамадзянскай абароны.

zemliatrus.jpeg

Найбольшая колькасць загінуўшых — 190 чалавек — у правінцыі Рыеці, яшчэ 57 чалавек загінулі ў правінцыі Асколі-Пічэна і ў камуне Аркуата-дэль-Тронта.
Ратавальнікі працягваюць працу ў пацярпелых населеных пунктах, і дадзеныя аб загінулых не з'яўляюцца канчатковымі.
Землятрус, магнітуду якога Геалагічная служба ЗША ацаніла ў 6,2, адбыўся ў цэнтральнай частцы Італіі самай раніцай 24 жніўня. Землятрус суправаджаўся афтэршокамі, якія, у тым ліку, фіксаваліся і ў ноч на 25 жніўня.
Паводле meduza.io