Крывавыя пратэсты ў Судане: 37 загінулых
Паліцыя Судану скарыстала слезацечны газ і светашумавыя гранаты супраць сотняў пратэстоўцаў у розных гарадах краіны, у тым ліку сталіцы, горадзе Хартун. Пратэсты там цягнуццца ўжо дзясяты дзень.
Пратэст быў справакаваны дэфіцытам базавых прадметаў спажывання.
Пратэстоўцы выходзілі з мячэцяў пасля пятнічнай малітвы і арганізоўвалі мітынгі з патрабаваннем знізіць кошты на хлеб і паліва, якія пайшлі ўверх з 19 снежня.
Апазіцыя заклікала да працягу пратэстаў, урад, тым часам, адказаў на іх арыштам як мінімум 9 лідараў апазіцыі і актывістаў.
Як мінімум 19 чалавек загінула падчас пратэстаў, у тым ліку двое вайскоўцаў. Праваабаронцы кажуць аб 37 загінулых.
Паведамляецца аб тым, што паліцыяй таксама былі збітыя журналісты штодзённіка Аль-Судані — паліцыя ўварвалася наўпрост у будынкі рэдакцый, дзе працуюць журналісты, і пачала іх збіваць.
Паводле Al-Jazeera