Лацінская Амерыка. Уцекачы правакуюць вайну
Гістарычны візіт Барака Абамы на Кубу не дазволіў вырашыць праблему кубінскіх мігрантаў у Панаме, што днямі зноў абвастрылася.
Нагадаем, з-за паляпшэння амерыкана-кубінскіх адносін узніклі плёткі пра тое, што ЗША вось-вось скасуюць закон, паводле якога кожны кубінскі імігрант аўтаматычна атрымлівае палітычны прытулак у ЗША. Гэта прымусіла шмат каго з кубінскіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Лацінскай Амерыцы, рушыць у бок Штатаў.
Бар’ерам стала мяжа паміж Панамай і Коста-Рыкай: урад апошняй адмаўляецца пускаць мігрантаў на Поўнач. У выніку на мяжы знаходзяцца каля трох тысяч кубінцаў, якім панамскі ўрад забараняе працаваць. Куба і Нікарагуа ў сваю чаргу адмаўляюцца весці перамовы па транзіту мігрантаў.
Як следства, рэгіён імкліва крыміналізуецца. Акрамя таго, тут з’явіліся кантрабандысты, якія за грошы нелегальна праводзяць уцекачоў у суседнюю Нікарагуа.
Асцерагаючыся, што
кубінцы паспрабуюць прарвацца праз іх тэрыторыю, нікарагуанскі ўрад абвясціў пра
больш суровы рэжым на мяжы з Коста-Рыкай, што вельмі напружыла адносіны з
краінай-суседкай.
Паводле іспанскай прэсы