Польшча супраць рэформы палітыкі ЕС па прадастаўленні прытулку

"Я ўпэўнены, што наша пазіцыя знойдзе падтрымку з боку нашых партнёраў", — пераконвае міністр Блашчак.

5b01b3a1_51d4_4356_8b8b_3de2c28a8d5b.file


"Польшча выступае супраць прапанаваных Еўракамісіяй зменаў палітыкі ЕС па прадастаўленні палітычнага прытулку, паколькі яны ўтрымліваюць пастаянную сістэму размеркавання бежанцаў паміж краінамі ЕС", — заявіў кіраўнік польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

 

"Польская пазіцыя паслядоўная і ясная. Мы лічым, што пастаянная сістэма размеркавання ўцекачоў — гэта дрэнны механізм, які прыцягвае хвалю бежанцаў і не вырашае праблемы, з якой змагаецца Еўропа", — сказаў Марыюш Блашчак падчас сустрэчы міністраў унутраных спраў краінаў ЕС у Люксембургу. Рэформа палітыкі прытулку ЕС была адной з тэм сустрэчы міністраў.

 

6 красавіка Еўракамісія прапанавала два варыянты рэформы цяперашняй палітыкі ЕС па прадастаўленні палітычнага прытулку ў Еўрасаюзе. Паводле дзейных Дублінскіх палажэнняў, разгледзець заяву на прадастаўленне палітычнага прытулку павінна дзяржава, у якой бежанец перасек мяжу ЕС.

Мэтай рэформы, прапанаванай Еўракамісіяй, з'яўляецца больш справядлівае размеркаванне паміж краінамі ЕС цяжару, звязанага з прытокам бежанцаў, які цяпер назіраецца ў Еўропе.

 

"Я ўпэўнены, што наша пазіцыя — вельмі рэалістычная і прагматычная, знойдзе падтрымку ў нашых партнёраў", — дадаў міністр Блашчак.




www.radyjo.net