Латвія. Квасная вайна

Ледзь не асноўнай у Латвіі стала тэма квасу. Усё праз новы напой фірмы SIA Ilgezeem, які будзе называцца «Лясныя браты».

Фота Sputnik 

Фота Sputnik 

Паколькі ў прэсу трапіла этыкетка будучага напою, няма сумневаў, пра якіх лясных братоў ідзе размова. На этыкетцы выяўленыя людзі, падобныя на ўдзельнікаў антысавецкага партызанскага руху, які дзейнічалі ў Латвіі пасля Другой сусветнай вайны.
Прарасійская прэса пабачыла ў назве вялікую правакацыю, за якой, быццам, стаіць непасрэдна кіраўніцтва NATO. Пра гэта, нібыта, сведчыць тое, што раней на веб-старонцы блоку быў змешчаны ролік у гонар лясных братоў.

У сувязі з гэтым гучаць залікі да рускамоўных жыхароў Латвіі не набываць крамольны квас. Нават пішуць, што гэта пробны крок, каб пасля запусціць марку «Квас легіянераў СС».
Тэма байкоту квасу з боку рускамоўных латышоў вельмі парадавала мясцовых аматараў жартаў, паколькі квас — відавочна не самы любімы напой рускамоўных. Што тычыцца маркетолагаў, дык яны бачаць тут проста арыгінальны рэкламны прыём.

Паводле латышскай прэсы