Латвія пазбавіць ПМЖ беларусаў і расійцаў, якія не ведаюць латышскай мовы
Каля 20 тысяч беларусаў і расійцаў сёлета павінны будуць пацвердзіць сваё валоданне латышскай мовай, інакш замест ПМЖ атрымаюць ВНЖ на год.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Старшыня Камісіі па грамадзянстве, міграцыі і з'яднанні грамадства Сейма Латвіі Інгмарс Лідакапаведаміў, што латвійскія міграцыйныя службы чакаюць праблемы праз вялікую колькасць беларускіх і расійскіх грамадзян, якім трэба працягнуць пастаянны від на жыхарства. Латвійскае заканадаўства пакуль не патрабуе пацвярджэння валодання дзяржаўнай мовы краіны для атрымання ПМЖ, але дэпутаты ўжо разглядаюць такое новаўвядзенне ў якасці магчымага, піша партал «Delfi».

Да 1 верасня здаць экзамен на валоданне латышскай мовай не ніжэй за базавы ўзровень (А2) павінны каля 20 тысяч беларусаў і расійцаў. Міграцыйныя службы і Дзяржаўны цэнтр утрымання адукацыі Латвіі на дадзены момант не здольныя агораць такую колькасць жадаючых. Тыя, хто не змогуць пацвердзіць валоданне мовай на неабходным узроўні, будуць пазбаўлены пастаяннага віду на жыхарства, а замест яго атрымаюць часовы ВНЖ тэрмінам на адзін год.
Як адзначае Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі, у краіне назіраецца істотны рост колькасці тых, каму патрэбна здаваць экзамен на валоданне мовай. Калі ў мінулым годзе такіх заявак было каля 4,5 тысяч, то сёлета, паводле падлікаў ведамства, іх амаль у 4 разы больш.
