Лідар марыупальскіх баявікоў збіраўся бегчы ў Беларусь
51-гадовы жыхар Марыупаля планаваў бегчы з Украіны ў Беларусь цягніком міжнародных зносін Марыупаль-Баранавічы.
![nierpa.jpg nierpa.jpg](/img/v1/news/full/nierpa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На чыгуначнай станцыі Харкаў-пасажырскі супрацоўнікі СБУ затрымалі аднаго з кіраўнікоў так званай групы баевікоў "Чачэна", які прымаў актыўны ўдзел ва ўзброеным супрацьстаянні
супраць украінскіх вайскоўцаў на Усходзе Украіны. Баявік з пазыўным "Нерпа" ў злачыннай групе выконваў функцыі гранатамётчыка.
Як паведамляе прэс-служба СБУ, затрыманы - 51-гадовы жыхар Марыупаля, планаваў бегчы з Украіны ў Беларусь цягніком міжнародных зносін Марыупаль-Баранавічы. Зламыснік хацеў пазбегнуць
крымінальнай адказнасці за ўдзел ва ўзброеных бандфарміраваннях на ўсходзе Украіны.
Акрамя гэтага, выяўлена, што ён знаходзіўся ў агульнадзяржаўным вышуку праз падазрэнне ва ўчыненні разбою, рабавання, незаконнага авалодання транспартным сродкам і г. д. Зараз затрыманага
перадалі ў органы ўнутраных спраў для прыняцця працэсуальнага рашэння.