Пасля абстрэлу тэрарысты кінулі расійскі «Град»
Пасля абстрэлу Дабраполля тэрарысты кінулі расійскі "Град" які належыць 18-й гвардзейскай мотастралковай брыгадзе РФ. Усе канфіскаваныя дакументы і доказы перададзены кампетэнтным органам.
Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юрый Бутусаў.
"Знойдзены дадатковыя доказы расійскай агрэсіі супраць Украіны! Вайскоўцы 18-й гвардзейскай мотастралковай брыгады РФ нанеслі артылерыйскі ўдар па данецкім горадзе Дабраполле - у выніку
забіты адзін мірны жыхар Данецкай вобласці, і цяжка паранены іншы".
Як паведамляе карэспандэнт "Цензор.Нет", учора ў 6.30 раніцы блок-пост 93-й механізаванай брыгады на ўездзе ў горад Дабраполле Данецкай вобласці быў абстраляны з рэактыўнай
сістэмы залпавага агню БМ-21 "Град". Адзін снарад калібра 122-мм трапіў прама ў блок-пост, але не разарваўся, аднак астатняя частка залпу дала пералёт - і накрыла агароднінную базу ў
500 метрах за блок-постам. Склад разбураны. На жаль, загінуў мірны жыхар - ахоўнік базы, а яшчэ адзін супрацоўнік - дзяўчына, цяжка параненая і знаходзіцца ў рэанімацыі.
Патрулі 93-й брыгады неадкладна правялі выведвальны пошук у раёне, і ў некалькіх кіламетрах ад блок-паста сутыкнуліся з калонай тэрарыстаў, у складзе больш за 10 грузавых аўтамабіляў "КАМАЗ", двух установак РСЗА «Град», і бронетранспарцёра БРДМ. Украінскі патруль выклікаў падтрымку. Тэрарысты пачалі спешна згортваць агнявыя пазіцыі, паколькі зразумелі, што іх выявілі, іх машыны ў паніцы пачалі разгортвацца. Разлік "Граду" кінуў сваю машыну. "Град" падарвалі гранатай, ён загарэўся. Тэрарысты збеглі.
ЦЕНЗОР.НЕТ