Літва дала Украіне «элементы ўзбраення»

Міністр абароны Літоўскай Рэспублікі Юозас Алекас заявіў, што Літва перадала ўкраінскай арміі элементы ўзбраення, пра якія яна прасіла.



lithuania_ukraine.jpg

«Мы аказвалі гуманітарную дапамогу, прымалі на лячэнне параненых ўкраінскіх салдат. Мы выканалі сваё абяцанне і ў адказ на просьбу далі элементы ўзбраення ... Гэта была бясплатная дапамога нашай сяброўскай краіне», — сказаў ён журналістам у Брусэлі 5 лютага.
На ўдакладняючае пытанне аб выглядзе, тыпу і колькасці адзінак прадастаўленага ўзбраення, літоўскі міністр сказаў: «Адказы на гэтыя пытанні ведаюць украінскія ваенныя».
«Мы перакананыя, што Украіна ваюе за сваю незалежнасць і еўрапейскія дэмакратычныя каштоўнасці, і мы павінны дапамагаць у тым аб'ёме, у якім можам», — адзначыў міністр абароны Літвы.
Таксама адказваючы на пытанне аб магчымым развіцці сітуацыі на ўсходзе Украіны Алекас сказаў: «Я думаю, што рашэнне гэтага пытання будзе дасягнута. Бо эканамічныя санкцыі дзейнічаюць, Украіна мае ўзбраенне і імкненне абараніць сваю тэрыторыю, і яна атрымлівае дапамогу. Я думаю, што ў Расіі з'явіцца разуменне таго, што неабходна жыць у дружным супрацоўніцтве са сваімі суседзямі, а не вырашаць праблемы ваенным шляхам».
Раней аб тым, што Літва перадала Украіне элементы ўзбраення, паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар АТО Андрэй Лысенка.
zaxid.net