Літва. Каналізацыйныя люкі забароняць?

Літоўска-расійская медыйная вайна, якая пачалася напярэдадні саміту ЕС у Вільнюсе, набірае абароты. Так, расійская прэса запусціла новую антылітоўскую плётку. Папулярнае інтэрнэт-выданне «Новый Регион» прагназуе хуткую забарону ў Літве ўсіх каналізацыйных люкаў.



080617_zvezda.jpg

Падставай для падобных прагнозаў служыць судовая справа супраць «Камсамольскай праўды», у лагатыпе якой прысутнічае выява сярпа і молата, публічная дэманстрацыя якіх забароненая ў Літве. Рэдактара чакае суд.

Пасля «Камсамолкі» прыйшла чарга гарэлкі «Савецкай», якую знайшлі ў адной з літоўскіх крамаў журналісты. На этыкетцы бутэлькі з гарэлкай намаляваная галава Леніна, серп і молат.

Паліцыя па слядах журналісцкай знаходкі неадкладна правяла расследаванне, здзейсніўшы рэйд па крамах сеткі. З улікам згаданага вышэй, «Новый Регион» сцвярджае, што хутка патрыёты дабяруцца да каналізацыі, паколькі на зробленых у часы СССР каналізацыйных люках таксама часта прысутнічае савецкая сімволіка.

Паводле расійскай прэсы