Літва спыніла прамое пасажырскае чыгуначнае злучэнне з Расіяй

Дзяржкампанія Чыгунка Літвы" закрыла пасажырскі маршрут Вільнюс – Масква – Вільнюс. У расійскую сталіцу ў суботу прыбыў апошні састаў літоўскага фарміравання.



stotis.jpg

"Прамое пасажырскае злучэнне на гэтым напрамку спыняецца з-за значнага зніжэння пасажырапатоку", — адзначылі ў кампаніі. У 2014 годзе на дадзеным маршруце было перавезена 72,9 тысячы чалавек, тады як у 2013 гэты паказчык складаў 100,7 тысячы чалавек, паведамляе ТАСС.

Гэта ўжо другі пасажырскі маршрут расійскага напрамку, закрыты як стратны у бягучым годзе літоўскімі чыгуначнікамі з-за рэзкага скарачэння колькасці кліентаў. З 1 чэрвеня было спынена злучэнне паміж Вільнюсам і Санкт-Пецярбургам. У 2014 годзе цягнікі на гэтай лініі перавезлі 42,5 тысячы чалавек, што было на 40 % менш, чым годам раней.

Цяпер у міжнародным графіку "Чыгункі Літвы" застаўся ўсяго адзін напрамак — Мінск. У 2014 годзе на маршруце Вільнюс – Мінск – Вільнюс было перавезена 330 тысяч чалавек (у 2013-м – 318,7 тысячы).

Цяпер пасажыры з РФ змогуць дабрацца да Вільні чыгункай толькі на цягніку Масква – Калінінград. «На ўзамен цягніка Масква – Вільнюс, які адмяняецца з 13 снежня, у склад цягніка "Бурштын" злучэннем Масква – Калінінград ддаецца група з 8 вагонаў, што едуць да Вільні, аператара Літоўскія чыгункі», — паведамляе прэс-служба ААТ "Расійская чыгунка" .