VI Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 7–9 кастрычніка 2016 года
Абвешчаныя даты правядзення Шостага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 7-9 кастрычніка 2016 года.
![images98.jpg images98.jpg](/img/v1/news/full/images98.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Традыцыйна на Кангрэс збяруцца каля 400 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама адбудзецца наданне чарговай Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю ў 2014 –2015 гадах.