Лос-Анджэлес і Парыж размеркавалі правядзенне Алімпіяд у 2024 і 2028 гадах

Летняя Алімпіяда ў 2024 годзе пройдзе ў Парыжы. Сталіца Францыі засталася адзіным прэтэндэнтам на правядзенне Гульняў пасля таго, як Лос-Анджэлес прыняў прапанову Міжнароднага Алімпійскага камітэта (МАК) правесці ў сябе Алімпіяду ў 2028 годзе.

paris_l.a..jpg

Афіцыйна рашэнне аб месцы правядзення Гульняў у 2024 і 2028 гадах будзе прынята на сесіі МАК у Ліме ў верасні.
«Я ўпэўнены, што летнія Гульні ў Лос-Анджэлесе паслужаць прыкладам як алімпійскіх ідэалаў, так і амерыканскага духу, мы з нецярпеннем чакаем іх», — гаворыцца ў заяве прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, распаўсюджанай Белым домам.
Раней і Парыж і Лос-Анджэлес двойчы прымалі Алімпіяды. У Парыжы летнія Алімпійскія гульні праходзілі ў 1900 і 1924 гадах, у Лос-Анджэлесе — ў 1932 і 1984 гадах. Алімпіяду-84 байкатавалі спартсмены з СССР пасля таго, як ў 1980 годзе на Гульні ў Маскву на фоне пачатку савецкай аперацыі ў Афганістане не прыехалі зборныя з заходніх краін, уключаючы ЗША.
Адзіным горадам, які тройчы прымаў Алімпіяды ў найноўшай гісторыі, на дадзены момант з'яўляецца Лондан.
Паводле meduza.io