Віцэ-прэзідэнту ЗША раскажуць пра пагрозы ад Беларускай АЭС

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс прыбыў у Талін, дзе правядзе перамовы з лідарамі краін Балтыі.

Майк Пенс спускаецца па трапу самалёта ў аэрапорце Таліна. Фота PAP/EPA/Valda Kalnina

Майк Пенс спускаецца па трапу самалёта ў аэрапорце Таліна. Фота PAP/EPA/Valda Kalnina


Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс прыбыў у Талін, дзе ў нядзелю і панядзелак правядзе перамовы з лідарамі краін Балтыі. Тэмы перамоў — пытанні бяспекі, у тым ліку рост расійскай ваеннай актыўнасці ў рэгіёне.
Майк Пенс ужо правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Эстоніі Юры Ратасам, а заўтра сустрэнецца з прэзідэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі: Даляй Грыбаўскайтэ, Раймандсам Веёнісам і Керсці Кальюлайд. З кіраўнікамі балтыйскіх краін Пенс абмяркуе пытанне ваеннага супрацоўніцтва гэтых дзяржаў з ЗША і падрыхтоўкі да саміту NATO, які ў наступным годзе пройдзе ў Брусэлі.
Сярод іншых тэм, якія будуць агавораныя падчас сустрэч, гэта пытанне энергетычнай і кібкрбяспекі, у тым ліку тэма магчымых пагроз Літве ў сувязі з будаўніцтвам Беларускай АЭС.
У панядзелак у другой палове дня віцэ-прэзідэнт Майк Пенс накіруецца з візітам у Грузію.
www.radyjo.net