Малайзія хоча стварыць міжнародны трыбунал за збіты пад Данецкам "Боінг"
Міністр транспарту Малайзіі Ліоў Тыонг Лай заявіў, што яго краіна разгледзіць варыянт стварэння міждзяржаўнага суда, каб прыцягнуць да адказнасці вінаватых у крушэнні "Боінга" на ўсходзе Украіны.

"Пасля таго, як Савет бяспекі ААН не падтрымаў ідэю стварэння міжнароднага трыбунала, мы разгледзім план В", — перадае ТАСС словы малайзійскага чыноўніка. Ён адзначыў, што гаворка ідзе пра стварэнне міждзяржаўнага суда альбо перадачы гэтай справы ў поле юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда.
Нагадаем, што 29 ліпеня на пасяджэнні Савета бяспекі ААН Расія заблакавала рэзалюцыю пра стварэнне трыбунала для крымінальнага пераследу вінаватых у авіякатастрофе "Боінга".
Пасажырскі самалёт "Боінг" кампаніі Malasia Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разбіўся 17 ліпеня 2014 года ў Данецкай вобласці. Пры гэтым загінулі 283 пасажыры і 15 чальцоў экіпажа — грамадзяне 10 дзяржаваў.
Пракуратура Нідэрландаў, якая праводзіла расследаванне авіякатастрофы, абяцае ў кастрычніку апублікаваць яго вынікі.