Малдова не прапусціць у Прыднястроўе «зялёных чалавечкаў»

Улады Малдовы перакрылі расійскім вайскоўцам магчымасці дабірацца да Прыднястроўя.



little_green_men3.jpg

Аэрапорт Кішынёва заставаўся адзінай легальнай магчымасцю для расейцаў дабірацца да Прыднястроўя пасля рашэння Вярхоўнай Рады дэнансаваць дамову аб транзіце вайскоўцаў і ваенных грузаў з Расіі праз тэрыторыю Украіны. Аднак, як паведамляе газета «Коммерсант», толькі за апошнія два тыдні ў кішынёўскім аэрапорце былі затрыманыя, а пазней дэпартаваныя на радзіму адразу трое расіянаў, у тым ліку і сяржант-кантрактнік.
Па дадзеных выдання, з кастрычніка 2014 года з Малдовы былі дэпартаваныя каля сотні вайскоўцаў — грамадзян Расіі.
У Кішынёве сцвярджаюць, што гатовыя прапускаць ваеннаслужачых, калі Масква будзе за месяц апавяшчаць аб іх прыездзе. Тых, хто прылятае без папярэджання, Малдова змяшчае ў спіс «непажаданых». Адпаведную заяву МЗС краіны перадаў у Маскву па дыпламатычных каналах.
Малдова не прызнае абмежаваную групу расійскіх войскаў (АГРВ), якая знаходзіцца ў Прыднястроўі, міратворцамі, настойваючы на ​​іх вывадзе з самаабвешчанай «рэспублікі». Пры гэтым спробы салдат трапіць у Прыднястроўе выклікаюць незадаволенасць у Кішынёве. Апошні скандал быў звязаны з палкоўнікам Дзмітрыем Зелянцовым, які вырашыў пазбегнуць праблем пры перасячэнні мяжы і прадставіўся «міратворцам», аднак, прыбыўшы ў Прыднястроўе, узначаліў менавіта АГРВ.
Колькасць АГРВ у Прыднястроўі складае каля 1000 чалавек, тады як міратворчы батальён у непрызнанай рэспубліцы складаецца з 412 чалавек. АГРВ акрамя гэтага ахоўвае склады з савецкай зброяй, на вывазе якіх Малдова настойвае з канца 1990-х гадоў.
РБК