Украіна, Малдова і Грузія падалі сімвалічную заяўку на ўступленне ў ЕС

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Грузіі, Малдовы і Украіны ўручылі еўракамісару па палітыцы добрасуседства і перамовах аб пашырэнні ЕС сімвалічныя лісты з заяўкай на ўступленне ў ЕС, паведамляе BNS.



hruzija_maldova_ukraina_es.jpg

Сімвалічныя лісты-заяўкі падпісалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці гэтых краін. Уручаючы лісты еўракамісару, яны ўказалі, што такім чынам выказваюць жаданне стаць краінамі — удзельніцамі ЕС і хочуць, каб было прынята стратэгічнае рашэнне аб пашырэнні ЕС, а таксама ведаць, што іх чакаюць у сям'і краін ЕС.
Еўракамісар Ёханэс Хан, прымаючы лісты, падкрэсліў, што возьме іх з сабой у Брусэль, у Еўракамісію, і яны пацвярджаюць абавязак працаваць над папулярызацыяй еўрапейскіх каштоўнасцяў. Міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч адзначыў, што Латвія, як старшыня сёння ў Радзе ЕС, таксама ўзяла на сябе адказнасць садзейнічаць гэтым працэсам.
Delfi.lv