Малдова забароніць трансляцыю крамлёўскіх каналаў
Урад Малдовы даў станоўчае заключэнне на законапраект, які прадугледжвае поўную забарону вяшчання ў краіне перадач расійскіх тэлеканалаў.
Пра гэта паведамілі Інтэрфаксу ў чацвер у Бюро ўрада па сувязях з прэсай.
Там адзначылі, што ўхвалены законапраект накіраваны на "абарону айчыннай інфармацыйнай прасторы ад маніпуляцыі і замежнай прапаганды".
Паводле паведамлення, законапраект удакладняе паўнамоцтвы Каардынацыйнай Рады тэлевізіі і радыё (КСТР) па маніторынгу вяшчальных арганізацый.
interfax.com.ua