Малдова. Праз два гады краіна знікне
У кішынёўскай прэсе пашыраецца ідэя наконт таго, што ў нетрах амерыканскай адміністрацыі ўхвалены праект «Unirea 2018» — план далучэння Малдовы да Румыніі ў год стагоддзя румынскай анексіі Бесарабіі ў 1918 годзе.
Фота http://novorossia-novosti.com/
Другая версія —«Unirea 2018» (румынск.: "Аб’яднанне") будзе паднесена як паскораны варыянт еўраатлантычнай інтэграцыі: адной цудоўнай раніцай жыхары Малдовы, паглядзеўшы ў вакно, раптам зразумеюць, што аказаліся ў складзе Румыніі і, адпаведна, у ЕС і NATO.
Задуманы ў ЗША праект «Unirea 2018» не прадугледжвае ніякіх выбараў — ні датэрміновых, ні чарговых.
Запуск аперацыі «Unirea 2018» плануецца, калі ў сакавіку да ўлады на выбарах прыйдзе прамаскоўскі па палітычных поглядах прэзідэнт.
Плёткі пра «Unirea 2018» выклікаюць давер у грамадстве, паколькі Румынія апошнімі днямі сапраўды вельмі актыўная ў малдаўскім пытанні. А вось аналітычная супольнасць Малдовы асцярожна каментуе медыйную сенсацыю.
Калі план «Unirea 2018» і існуе, то ён супярэчыць логіцы ЕС. Брусэль бачыць Малдову часткай так званай буфернай зоны паміж ЕС і Расіяй, кантроль над якой павінен ажыццяўляцца з дапамогай пагадненняў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю, а таксама нарматыўнымі дакументамі аб супрацоўніцтве ў галіне абароны і бяспекі.
Паводле малдаўскай прэсы