«Манчэстар Юнайтэд» сутыкнуўся з недахопам футболак Раналду з-за высокага попыту

Некаторым майкі даставяць у кастрычніку.

photo_2021_09_04_12_38_31.jpg

Па даных Manchester Evening News, усе рэплікі хатняй і выязной футболкі на дадзены момант распрададзеныя. Трэцяга камплекта таксама няма ў наяўнасці. Цяпер можна набыць толькі дакладную копію гульнявой майкі «МЮ».
Некаторым заўзятарам, якія замовілі футболку «МЮ» анлайн, прыйшло паведамленне аб тым, што заказ будзе дастаўлены ў кастрычніку.
Каля клубнай крамы на «Олд Трафард» людзі выстройваліся ў чэргі. Учора да трох гадзін дня па мясцовым часе ўсе футболкі з прозвішчам Раналду, якія былі надрукаваныя загадзя, былі прададзеныя. Час чакання друку прозвішчы і нумары складаў 45–60 хвілін.
Адзначаецца, што гэткай бурнай цікавасці не выклікаў ні адзін трансфер «МЮ» за апошнія гады.
Паводле Manchester Evening News