Мэр Варшавы: Святлана Ціханоўская застаецца бясспрэчным лідарам беларускай апазіцыі
Сёння, 14 кастрычніка, адбылася анлайн сустрэча мэра Варшава Рафала Тшаскоўскага са Святланай Ціханоўскай, Алесем Зарэмбюком (кіраўнік фонду «Беларускі Дом у Варшаве») і Вольгай Кавальковай (сябра Беларускай Каардынацыйнай Рады).

Пра гэта паведаміў сам мэр Варшавы і кандыдат на пасаду прэзідэнта Польшчы на выбарах 2020 года Рафал Тшаскоўскі. Пасля сустрэчы на сваёй старонцы ў фэйсбуку ён напісаў:
«Нягледзячы на жорсткасць улады, нягледзячы на напады на яе сям'ю, Святлана Ціханоўская застаецца бясспрэчным лідарам беларускай апазіцыі. Яна настойліва стаяла і стаіць на баку свабодалюбных амбіцый Беларусаў. Дзякую за размову. #ЖывеБеларусь!»