Штаб Ціханоўскай адмаўляе, што ёй паступала прапанова ад уладаў заключыць здзелку

Прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна заявіла «Свабодзе»: «Прапановаў ад уладаў заклікаць да спынення пратэстаў у абмен на вызваленне ўсіх палітвязняў Святлане не паступала. Але калі б і паступілі, яна б адмовілася».

db9d27fd_80a1_4385_997e_1adb9a6359c6_w1023_r1_s.jpg

Раней сайт openmedia са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі лідара Каардынацыйнай рады паведаміў, што беларускія ўлады нібыта неафіцыйна звярталіся да Святланы Ціханоўскай з прапановай выпусціць на волю ўсіх палітвязняў, у тым ліку яе мужа Сяргея, калі Святлана і яе калегі па КР звернуцца да беларусаў з просьбай спыніць дэманстрацыі пратэсту.

Ціханоўская, паводле крыніцы, адхіліла здзелку са словамі: «Сяргей сам бы мне не дараваў, калі б я так паступіла!»