Мікіта Міхалкоў: Мат — вялікае вынаходніцтва расійскага народа
Расійскі рэжысёр Мікіта Міхалкоў не згодны з законам аб забароне ненарматыўнай лексікі ў кіно і гатовы на дыялог з уладамі.
Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, прысвечаным заканчэнню Маскоўскага міжнароднага кінафестывалю.
«Мат — адна з вялікіх выдасканаленых вынаходак расейскага народа. Ёсць агідны мат, калі на ім размаўляюць у электрычцы, але ёсць мат як сродак выказванне крайняга стану
чалавека: боль, вайна, атака, смерць, і гэта апраўдана сітуацыяй», — адзначыў ен.
«У закон неабходна ўносіць карэкціроўку», — заявіў Міхалкоў. Напрыклад, фільмы пра вайну ўявіць без нецэнзурнай лексікі складана, дадаў ен.
«Я сам мацяршчыннік, але ў звычайнай гаворцы вы ад мяне гэтага не пачуеце», — паабяцаў Міхалкоў.
Паводле расійскіх СМІ