«
Гэта трагедыя, якая закранае ўсіх французаў. Усе хочуць як мага хутчэй аднавіць гэтую каштоўнасць нашай агульнай спадчыны», — гаворыцца ў заяве Піно. Сродкі будуць выдзелены з фондаў кампаніі Artemis, якая належыць мільярдэру.
Яшчэ адзін буйны французскі бізнесмен, прэзідэнт групы кампаній LVMH Бернар Арно абвясціў, што выдаткоўвае 200 мільёнаў еўра на аднаўленне Нотр-Дама.
Пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ўвечары 15 красавіка. Праз ўзгаранне, паводле папярэдніх дадзеных, якое ўзнікла ў ходзе рэстаўрацыйных работ, абрынуліся шпіль і дах сабора. Адкрытае гарэнне ў будынку працягвалася больш за дзевяць гадзін. Пажарным удалося выратаваць каркас Нотр-Дама і рэліквіі, якія захоўваліся ў ім.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон паабяцаў, што сабор будзе адноўлены. Некаторыя дабрачынныя арганізацыі ўжо абвясцілі збор сродкаў на рэстаўрацыю Нотр-Дама.
Паводле
meduza.io