Мінінстэрства аховы здароўя Туркменістана раіць грамадзянам прытрымлівацца парадаў прэзідэнта
Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай прамысловасці Туркменістана
рэкамендуе грамадзянам краіны спажываць гарбаты, якія апісаныя ў кнізе
прэзідэнта Гурбангулы Бердымухамедава "Лекавыя расліны Туркменістану".
Інфармацыйны цэнтр міністэрства апублікаваў у нумары дзяржаўнай газеты "Нейтральны Туркменістан" нататку з адзінаццаццю "карыснымі парадамі" па прафілактыцы рэспіраторных захворванняў у асенні перыяд.
Дзясятая з "карысных парадаў" рэкамендуе чытачам "спажываць лекавыя гарбаты, навукова апісаныя ў кнізе прэзідэнта Гурбангулы Мухамедава "Лекавыя расліны Туркменістана", — шыпшыну, мяту, рамонак і іншыя.
Бердымухамедаў за апошнія 10 год кіравання выпусціў пад сваім імем больш за 40 кніг, у тым ліку апублікаваў 10-томную працу, прысвечаную лекавым раслінам краіны.
У іншых кнігах прэзідэнт піша аб канях, раслінах, міжнароднай палітыцы, карыснасці гарбаты, патрыятызме. Дзяржаўныя СМІ штодзённа зачытваюць цэлыя главы з гэтых кніг.
Паводле tjournal.ru