«Москва, по ком звонят»
У сеціва трапіла відэа выканання «Москва, по ком звонят» «Ленінграда» ў прысутнасці Пугачовай і Газманава
Асцярожна, нецэнзурная лексіка!
«Ленінград» выканаў сваю вострасатырычную «Москва, по ком звонят» на фестывалі «Новая хваля». «Вы ж нікому не раскажаце? Тут жа ўсе свае?» — жартаваў перад песняй саліст гурту Шнураў.
«Хвалю» ў 2015-м перанеслі з Юрмалы ў Сочы ў рамках культурнага змагання з Еўропай.
«Мы губляемся, што б вам такога заспяваць яшчэ, каб вам за гэта нічога не было. Нам то нічога не будзе, а вам каб нічога не было», — жартаваў Шнураў пасля песні.
Расійская поп-легенда Ала Пугачова весялілася, прыдворны спявак Газманаў баяўся пасміхнуцца, губернатар Краснадарскай вобласці рабіў выгляд, што яго няма. А гледачы актыўна «стваралі вецер».
Ска-панк гурт «Ленінград» актыўна ўводзіць у сваю творчасць расейскую абсцэнную лексіку. Часам Шнураў востра крытыкуе расійскую рэчаіснасць.
Паводле «Наша Ніва»