МЗС Украіны: Місію АБСЕ не пусцілі ў Дэбальцава

Міністэрства замежных спраў Украіны лічыць нядопуск назіральнікаў спецыяльнай маніторынгавай місіі Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў Дэбальцава парушэннем дамоўленасцей, дасягнутых у Мінску 12 лютага.



osce_car.jpg

Пра гэта на брыфінгу сказаў міністр замежных справаў Павал Клімкін.
«Сёння іх (назіральнікаў місіі) не пусцілі ў Дэбальцава, сказаўшы, што яны не могуць туды патрапіць. Гэта прамое парушэнне абавязацельстваў і духу «мінскіх дамоўленасцей», паколькі місія з'яўляецца адзіным механізмам рэальнага кантролю спынення агню», — сказаў міністр.
Ён таксама падкрэсліў, што прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» не дазволілі назіральнікам місіі ажыццяўляць свой маніторынг.
«Гэта зрабілі прадстаўнікі Данецка. Яны паведамілі місіі АБСЕ, што яны не могуць патрапіць у Дэбальцава», — сказаў ён.
Клімкін лічыць, што тыя, хто перашкаджае місіі ажыццяўляць маніторынг спынення агню, павінны несці палітычную адказнасць.
АБСЕ заяўляе аб дасягненні дамоўленасці ў рамках кансультацый трохбаковай кантактнай групы з прадстаўнікамі самаабвешчаных «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі» выконваць патрабаванні па спыненні агню з 00:00 15 лютага і аб наступным адводзе цяжкага ўзбраення.
ukranews.com