«ДНР»: Мы можам абстрэльваць Дэбальцава, бо гэта нашая тэрыторыя
У так званай «ДНР» заяўляюць, што маюць права абстрэльваць Дэбальцава.

Пра гэта заявіў прадстаўнік так званага «Мінабароны ДНР» Эдуард Басурын, паведамляе Reuters.
«Безумоўна, мы можам абстрэльваць Дэбальцава, бо гэта нашая тэрыторыя», — заявіў ён.
Пры гэтым, паводле ягоных слоў, у астатніх раёнах баевікі спынілі абстрэл.
Як паведамлялася, сёння акрамя Дэбальцаўскага кірунку, сепаратысты абстралялі Папасную і Новаташкоўку на Луганшчыне. Акрамя таго, раніцай сепаратысты спрабавалі правесці бронетэхніку да
Шырокіна, пад Марыупалем.
hromadske.tv