Генадзь Маскаль: Перамір'е не выконваецца
У Луганскай вобласці не выконваецца перамір'е. Пра гэта сёння заявіў губернатар вобласці Генадзь Маскаль.

«Сёння пасля паўночы з боку акупіраванага Першамайска ажыццявілі абстрэл Папаснай з сістэм «Град». Снарады выбухнулі ў цэнтры горада. Разбітая крама, пашкоджаны дах
паліклінікі, разбураны прыватны дом. На жаль, не абышлося без ахвяр — у разбураным доме пад заваламі загінулі гаспадары — 87-гадовы мужчына і 69-гадовая
жанчына», — адзначыў Маскаль.
Паводле яго слоў, стральба не сціхла і пад раніцу. Гадзіну таму былі чутны водгаласы кананады ў раёне сяла Траецкае Папаснянскага раёна.
Паводле 112.ua