Яцанюк: Расія павінна заплаціць за знішчаны Данбас
Расія павінна заплаціць за аднаўленне Данецка і Луганска. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.
«Аб аднаўленні Данбаса. Я думаю, што лагічна ставіць пытанне аб рэпарацыях з боку Расійскай Федэрацыі. Яны знішчылі Данбас. І Расія павінна плаціць за аднаўленне Данецка і
Луганска», — заявіў ён.
Таксама прэм'ер дадаў: «Яны (Расія) знішчылі нашу эканоміку, яны ажыццявілі ваенную інтэрвенцыю, ваенную агрэсію. І яны павінны несці за гэта адказнасць».
Як вядома, у снежні 2014 Яцанюк заявіў, што Украіна падала шэраг пазоваў да Расійскай Федэрацыі, каб яна кампенсавала страты, нанесеныя сваёй ваеннай агрэсіяй супраць Украіны.
Раней кіраўнік урада агучваў суму страт ад баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны ў 8 млрд грыўняў.
«Раней мы ацэньвалі аднаўленне інфраструктуры ў восем мільярдаў грыўняў, цяпер грыўны можна замяніць на долары», — заявіў Яцанюк.
pravda.com.ua