Баевікі «ДНР» працягваюць абстрэл Дэбальцава
Тэрарысты працягваюць абстрэльваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў пад Дэбальцава, матывуючы гэта «агнём у адказ». Пра гэта ішла гаворка падчас экстранай нарады, скліканай «кіраўніком ДНР» Аляксандрам Захарчанка, — паведамляе сепаратысцкае інфармагенцтва «ДАН».
«На экстраннай нарадзе кіраўніцтва Данецкай Народнай Рэспублікі і сілавых структур прааналізавана становішча ў «Дебальцаўскім катле». Украінай парушаны рэжым спынення
агню і працягваецца гібель мірных жыхароў у населеных пунктах ДНР. Падраздзяленні ДНР вымушаныя адкрываць выбарчы агонь на падаўленне рэшткаў узброеных кіеўскіх нацыяналістаў і дыверсантаў»,
— цытуе агенцтва «намесніка камандуючага корпусам Мінабароны ДНР» Эдуарда Басурына.
Раней «міністэрства абароны ДНР» заявіла, што сілы апалчэння не будуць выпускаць ўкраінскія падраздзяленні з Дэбальцава. «Кіраўнік
ДНР» Аляксандр Захарчанка неаднаразова заяўляў, што пра Дэбальцава ў дамоўленасці, дасягнутай у Мінску, нічога не сказана.
У сваю чаргу, Генеральны штаб ВСУ і Адміністрацыя прэзідэнта заяўляюць аб парушэннях рэжыму спынення агню менавіта баевікамі. Украінскія сілавікі ў адказ агню не вядуць, пагатоў не страляюць
першымі.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка запрасіў назіральную місію АБСЕ ажыццявіць кантроль за рэжымам спынення агню, асабліва ў раёне Дэбальцава, з абодвух бакоў.
ostro.org