Лідэр баевікоў «ДНР» заяўляе, што агонь у Дэбальцава спынены не будзе
Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка заявіў, што агонь у Дэбальцава спынены не будзе, — паведамляе расійскі тэлеканал «Лайфньюз».
У Мінску 12 лютага адбыліся перамовы аб урэгуляванні крызісу на Данбасе з удзелам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, канцлера ФРГ Ангелы Меркель і прэзідэнта
РФ Уладзіміра Пуціна.
Па выніках перамоваў зацверджаны комплекс мер, накіраваных на імплементацыю вераснёўскіх Мінскіх дамоўленасцей. Акрамя таго, прынята дэкларацыя лідэраў Украіны, Францыі Германіі і РФ у падтрымку
гэтых мер.
Сярод іншага, новыя дамоўленасці, дасягнутыя «нармандскага чацвёркай», прадугледжваюць спыненне агню на ўсходзе Украіны з 00.00 15 лютага, а таксама адвод усіх цяжкіх
узбраенняў з украінскай тэрыторыі. Таксама прадугледжаны абмен і вызваленне ўсіх закладнікаў.
ostro.org