Расійскія СМІ растыражавалі фальшывую заяву Яраша пра наступ
На сайце Нацгвардыі з'явілася і знікла паведамленне нібыта ад імя Дзмітрыя Яраша, дзе сцвярджалася, што два «ягоных батальёны» вядуць наступ пад Дэбальцава.

Паведамленне адразу растыражавалі расійскія онлайн-СМІ, уключаючы сайты РІА Новости, ТАСС, LifeNews, канала Мінабароны РФ «Звезда» і іншыя.
У сацсетках распаўсюджваецца інфармацыя, што сайт Нацгвардыі быў узламаны.
Некаторыя асаблівасці паведамлення ўскосна сведчаць на карысць дадзенай версіі. У прыватнасці, у загалоўку паведамлення зробленая арфаграфічная памылка, характэрная для руска-ўкраінскага
перакладчыка Google Translator, фармат паведамлення не адпавядае стандарту сайта, выраз «мае батальёны» неўласцівы манеры гаварыць Дзмітрыя Яраша.
УНІАН