На АЭС у Францыі адбыўся выбух. Пацярпелі 5 чалавек

На АЭС «Фламанвіль» на паўночным захадзе Францыі адбыўся выбух. Паведамляецца, што некалькі чалавек атрымалі лёгкія атручванні.

Фота Reuters

Фота Reuters

Пагрозы выкіду радыеактыўных рэчываў няма, экстраных мерапрыемстваў па абароне ад радыяцыйнай небяспекі не праводзіцца, заяўляюць мясцовыя ўлады.
Па папярэдніх дадзеных, выбух адбыўся ў машынным зале станцыі. Па паведамленні аператара АЭС, успыхнуў таксама пажар, але ён быў хутка патушаны. Адзін з рэактараў станцыі адключаны ад энергасеткі.
Улады падкрэсліваюць, што выбух, хоць і з'яўляецца сур'ёзным тэхнічным здарэннем, але не адносіцца да разраду «ядзерных інцыдэнтаў».
АЭС «Фламанвіль» знаходзіцца ў падпарадкаванні французскай дзяржаўнай кампаніі Électricité de France - найбуйнейшага ў свеце аператара атамных электрастанцый.
Станцыя была пабудавана ў 1980-я гады. Яна мае два ядзерныя рэактары магутнасцю 1300 мегават кожны. У цяперашні час у Фламанвіле вядзецца будаўніцтва яшчэ аднаго рэактара.
Паводле bbc.com