На Алясцы адбыўся землятрус магнітудай 7,0
Некаторыя будынкі пашкоджаныя, у штаце ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, піша Meduza.

Інфармацыі аб загінулых і траўмаваных няма. Землятрус разбурыў дарогі ў раёне Анкарыджа — буйнейшага гораду краіны, і пашкодзіла некаторыя будынкі. Памеры шкоды дагэтуль не апублікаваныя.
Па словах мэра горада Анкарыджа Ітана Беркавіца, землятрус аказаўся мацнейшым за звычайныя штуршкі на Алясцы. На тэрыторыі штату аб'яўлены рэжым ЧС.