На Данбасе абвясцілі вынікі «выбараў». Іх амаль нідзе не прызналі

На акупаваным Данбасе абвясцілі вынікі "выбараў" 11 лістапада: у ДНР з 60,85% галосоў перамог Дзяніс Пушылін, у ЛНР — Леанід Пасечнік, набраўшы элегатнтыя 68,3% галасоў.

Фота ТАСС

Фота ТАСС

Такія дадзеныя "ЦВК" апублікавала пасля апрацоўкі 100% бюлетэняў. Пасечнік выйграў "выбары" са значным адрывам ад іншых кандыдатаў. Па выніках галасавання, іншыя прэтэндэнты на пост "кіраўніка ЛНР" набралі значна менш галасоў: 16.55% "выбаршчыкаў" падтрымалі Алега Коваля, 7,95% — Наталлю Сергун.
Пасечнік выконваў абавязкі "кіраўніка ЛНР" з 25 лістапада 2017 года. Тады яго прызначылі пасля "змены ўлады" і ўцёкаў Ігара Платніцкага.
Яўка на "выбарах" склала 80,1% у "ДНР", і 77% — у "ЛНР". Прадстаўнік упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека на Данбасе Павел Лісянскі распавёў, што жыхароў акупаванага Данбаса запалохвалі і прымушалі ісці на "выбары".
Па словах прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, ні адна цывілізаваная краіна свету ніколі не прызнае так званыя "выбары" на акупаваным Данбасе, якія ў нядзелю, 11 лістапада арганізавала Расія.
Раней паведамлялася, што па дадзеных Службы бяспекі Украіны, памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіслаў Суркоў гарантаваў Пушыліну асабістае заступніцтва.
Акрамя таго, па інфармацыі СБУ, адміністрацыя прэзідэнта РФ паставіла задачу, згодна з якой Пушылін ("ДНР") павінен гарантавана атрымаць 55% галасоў, а Леанід Пасечнік ("ЛНР") — 63%.
Тэма правядзення незаконных "выбараў" на акупаваных тэрыторыях Данбаса будзе падымацца на бліжэйшым пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС і камітэта міністраў Савета Еўропы. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас пасяджэння Савета рэгіянальнага развіцця, перадае карэспандэнт РБК- Украіна.
"Па маім даручэнні сёння ў Вене склікаецца пастаянны Савет АБСЕ, дзе на парадку дня будзе толькі адно пытанне — незаконныя "выбары" і парушэнні Расіяй мінскіх пагадненняў. Незаконныя "выбары" будуць у парадку дня Савета міністраў замежных спраў Еўрапейскага саюза на бліжэйшым пасяджэнні. Незаконныя выбары будуць у парадку дня камітэта міністраў Савета Еўропы. Мы патрабуем неадкладнага склікання Трохбаковай кантактнай групы", — заявіў Парашэнка.
Паводле rbc.ua