На гульца «Што? Дзе? Калі?» Раўшана Аскерава ў Расіі завялі справу аб рэабілітацыі нацызму

Прэс-служба Следчага камітэта Расіі (СКР) паведаміла, што ў дачыненні да Раўшана Аскерава расследуецца крымінальная справа аб рэабілітацыі нацызму.

czto_hde_kohda_rovszan_askerov.jpg

Справу распачалі з-за паста Аскерава ў "Фэйсбуку". Цяпер СК Расіі расследуе крымінальную справу аб рэабілітацыі нацызму, распачатую паводле ч. 4 арт. 354.1 Крымінальнага кодэкса Расіі. Па гэтым артыкуле Раўшану Аскераву пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе ВВС.

Справай займаецца Галоўнае следчае ўпраўленне СКР.

«Следствам устаноўлена, што не пазней за 6 красавіка 2022 года Аскераў апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Facebook" (забароненая на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі) загадзя ілжывыя звесткі, якія абражаюць і ганяць памяць вялікага расійскага палкаводца і абаронцы Айчыны маршала Савецкага Саюза Георгія Канстанцінавіча Жукава», — гаворыцца ў паведамленні СКР.