На Кубе прызначылі пераемніка Рауля Кастра
Кіраўніком дзяржавы стаў 57-гадовы Мігель Дыяс-Канель.
Нацыянальная асамблея Кубы абрала кіраўніком дзяржаўнага савета Мігеля Дыяса-Канеля, які да гэтага займаў пасаду віцэ-старшыні органа. Пра гэта паведамляе «Гранма», афіцыйны друкаваны орган кубінскай Кампартыі, піша meduza.io.
86-гадовы Рауль Кастра, які кіраваў Кубай апошнія дзесяць гадоў, пакінуў пост. Аднак ён захавае пасаду кіраўніка Кампартыі, застаючыся самым уплывовым чалавекам у краіне
57-гадовы Дыяс-Канель быў адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржаўнага савета. Тайнае галасаванне па яго кандыдатуры прайшло 18 красавіка, за яго прагаласавалі 603 з 605 дэпутатаў.