На месцы катастрофы самалёта "Боінг-777" пачаўся пажар
Пра тое, што на месцы катастрофы самалёта "Боінг-777" паўстаў пажар, паведамляе карэспандэнт "Украінскай праўды" з месца падзеі.
Гараць рэчы загінуўшых. Як адзначае карэспандэнт УП, узгаранне адбылося з-за надвор'я.
Раней Пётр Парашэнка заявіў, што да гэтага часу міжнародныя спецыялісты не маюць доступу да месца авіякатастрофы.
"Доўгіх 96 гадзін прадстаўнікі чакаюць, пакуль змогуць патрапіць на месца трагедыі і пачаць аб'ектыўнае і бесстаронняе расследаванне", — сказаў прэзідэнт.
Парашэнка даў даручэнне спыніць баявыя дзеянні ў радыусе 40 кіламетраў вакол месца катастрофы самалёта "Боінг-777".
Прарасійскія сепаратысты перашкаджаюць правядзенню пошукава-выратавальных работ на падкантрольных ім тэрыторыях.