Прадстаўнік МУС Украіны: Фактаў датычнасьці РФ да гібелі "Боінга" хопіць на тры Нюрнбергскіх трыбуналы

Свет атрымаў ужо дастаткова фактаў наконт гібелі "Боінга" на Данбасе: фотаздымкі "Бука" на вуліцах Торэз і Снежнага, фота пуску, вядома месца пуску ракеты, ёсць тысячы сведкаў таго, адкуль была запушчана ракета, якая збіла авіялайнер.



287913.jpg

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка ў эфіры тэлеканала "Украіна" заявіў, што фактаў датычнасці Расіі да катастрофы "Боінга" больш чым дастаткова.

— Ёсць паказанні радыеметрычных разведак, ёсць словы тэрарыстаў пра тое, як яны радуюцца і прызнаюцца, што яны самі збілі гэты самалёт. Таму колькасць доказаў ўжо такая, што хапіла б на тры Нюрнбергскіх трыбуналы, — цытуе Герашчанку "Главред".

Герашчанка выказаў упэўненасць, што за дзеяннямі тэрарыстаў стаіць непасрэдна прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

"Задача Расіі якая? Паказаць, што Расія не мае да гэтага ніякага дачынення. Але яны спазніліся. Увесь свет выдатна разумее, хто аўтар гэтай трагедыі — гэта Пуцін", — падкрэсліў ён.

Нагадаем, Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў, што "Боінг" над Данбасам быў збіты і запатрабаваў ад усіх удзельнікаў канфлікту забяспечыць расследаванне гэтай трагедыі.